![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 жніўня 2022 г. № 384-ПСР7
Аб узнагароджанні Д.М.Бандарэнкі, Ю.Б.Пятроўскага і В.У.Сямёнава Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
за вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу электрагазазваршчыка 6-га разраду ўчастка электрагазазварачных работ службы рамонтна-аднаўленчых работ і ўрэзак філіяла «Гродзенскае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз» Бандарэнку Дзмітрыя Мікалаевіча;