![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 лістапада 2017 г. № 214-ПСР6
Аб узнагароджанні В.Б.Рыбакова Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ў развіцці заканадаўства і вялікі ўклад ва ўмацаванне міждзяржаўных і міжпарламенцкіх сувязей узнагародзіць Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Рыбакова Валянціна Барысавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.