![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 лютага 2016 г. № 814-ПСР5
Аб узнагароджанні А.А.Мазурчыка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць першага намесніка галоўнага інжынера вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз» Мазурчыка Анатолія Аляксеевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.