![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 кастрычніка 2015 г. № 745-ПСР5
Аб узнагароджанні А.С.Вашкова Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ў развіцці заканадаўства і ва ўмацаванні міжпарламенцкіх сувязей узнагародзіць члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Вашкова Адама Сямёнавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.