![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 студзеня 2013 г. № 36-ПСР5
Аб узнагароджанні Ю.В.Аскерка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ў развіцці мясцовага самакіравання і вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аскерка Юлію Вячаславаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.