![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 сакавіка 2012 г. № 875-ПСР4
Аб узнагароджанні А.М.Егорава Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, заслугі ў развіцці машынабудавання і шматгадовую плённую працу ўзнагародзіць генеральнага канструктара вытворчага аб’яднання «Беларускі аўтамабільны завод» – адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі аўтамабільны завод» – начальніка навукова-тэхнічнага цэнтра Егорава Аляксандра Мікалаевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.