![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 кастрычніка 2009 г. № 216-ПСР4
Аб узнагароджанні ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, грамадска-патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі і стварэнне аптымальных умоў па ўмацаванню здароўя падрастаючага пакалення ўзнагародзіць установу адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.