![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 мая 2002 г. № 239-ПСР2
Аб узнагароджанні Т.І.Салавянчык Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад ва ўдасканаленне заканадаўчага працэсу ўзнагародзіць загадчыка аддзела – намесніка начальніка Рэдакцыйнага ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Салавянчык Таццяну Іосіфаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.