![]() | Официальная правовая информация |
Пратакол аб кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Нікарагуа і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Уступіў у сілу 7 ліпеня 1994 года
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Нікарагуа і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, якія далей называюцца «Бакі»,
натхнёныя жаданнем узмацніць сувязі сяброўства і салідарнасці паміж абодвума народамі на аснове ўзаемапавагі і ўзаемаразумення,
прызнаючы карыснасць узмацнення супрацоўніцтва ў міжнароднай сферы,