![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб сумесных дзеяннях па мiнiмiзацыi i пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы
Уступіла ў сілу 27 чэрвеня 1997 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, надалей «Бакі»,
прызнаючы, што аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 26 красавіка 1986 года па сваіх маштабах і нанесенаму ўрону адносіцца да ліку глабальных катастроф,
улічваючы складанасць праблем і аб’ём выдаткаў на мерапрыемствы па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы,