![]() | Официальная правовая информация |
Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Мексіканскіх Злучаных Штатаў аб стварэнні механізма кансультацый па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс
Уступіў у сілу 1 кастрычніка 1996 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Мексіканскіх Злучаных Штатаў, памянёныя ў далейшым «Бакі»,
З мэтай садзейнічання ўмацаванню дружалюбных сувязяў паміж двума народамі,
Узаемна адзначаючы, што дыялог і супрацоўніцтва з'яўляюцца асноўнай характарыстыкай знешняй палітыкі дзвюх краін,
Прымаючы пад увагу, што агульнай мэтай абедзвюх краін з'яўляецца садзейнічанне справядліваму і трываламу рашэнню сучасных міжнародных праблем,