![]() | Официальная правовая информация |
Сумесная дэкларацыя паміж Рэспублікай Беларусь і Ямайкай аб дыпламатычных адносінах
Уступіла ў сілу 6 чэрвеня 1994 года
Рэспубліка Беларусь і Ямайка, жадаючы развіваць узаемаадносіны і супрацоўніцтва ў галінах, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс, на карысць абедзвюх краін, пацвярджаючы сваю падтрымку справы ўтрымання міжнароднага міру і бяспекі ў адпаведнасці з прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ў сувязі з адпаведнымі палажэннямі Венскіх канвенцый, якія рэгулююць дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі, вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Паслоў з дня падпісання гэтай Дэкларацыі.