![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай
Уступіла ў сілу 30 снежня 1992 года
Рэспубліка Беларусь і Літоўская Рэспубліка,
пацвярджаючы сваё імкненне будаваць узаемаадносіны ў адпаведнасці з літарай і духам Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, Парыжскай Хартыі для новай Еўропы і іншых дакументаў гэтай Нарады,
выказваючы ўзаемную зацікаўленасць ва ўмацаванні добрасуседства, узаемаразумення і супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі,