![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучаных Штатаў Амерыкі аб садзейнiчаннi капiталаўкладанням
Уступіла ў сілу 24 чэрвеня 1992 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Злучаных Штатаў Амерыкі пацвярджаюць сваё агульнае жаданне падтрымліваць у Рэспубліцы Беларусь гаспадарчую дзейнасць, якая садзейнічае развіццю эканамічных рэсурсаў і вытворчага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь. Прызнаючы, што гэтай мэце можа садзейнічаць страхаванне (уключаючы перастрахаванне) капіталаўкладанняў, пазыкі і гарантыі, якія забяспечваюцца цалкам ці часткова Урадам Злучаных Штатаў Амерыкі і ўпраўляюцца Карпарацыяй прыватных замежных інвестыцый («ОПІК») – агенцтвам Урада Злучаных Штатаў Амерыкі – ці на падставе агенцкіх пагадненняў паміж ОПІК і прыватнымі кампаніямі, Бакі, якія падпісалі сапраўднае Пагадненне,