![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучаных Штатаў Амерыкі аб ахове і захаванні некаторых культурных каштоўнасцей
Уступіла ў сілу 21 верасня 2016 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Злучаных Штатаў Амерыкі (далей таксама называюцца «Бокам» і «Бакамі»),
жадаючы наладзіць прадуктыўнае ўзаемнае супрацоўніцтва ў галіне культурнай спадчыны,
захоўваючы ўпэўненасць у тым, што такое супрацоўніцтва ўнясе ўклад ва ўмацаванне адносін паміж дзвюма дзяржавамі,
памятаючы аб неабходнасці павагі да асноўных правоў чалавека і імкнучыся садзейнічаць узаемаразуменню, цярпімасці і дружбе паміж усімі народамі, этнічнымі і рэлігійнымі групамі,