![]() | Официальная правовая информация |
Праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і турызму Украіны на 2010–2013 гады
Утратила силу в связи с истечением срока действия
Набыла моц 29 красавіка 2010 года
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры і турызму Украіны (далей – Бакі),
імкнучыся ўмацоўваць культурныя сувязі і паглыбляць узаемаразуменне паміж народамі абедзвюх краін,
у адпаведнасці з Пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне культуры паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Украіны ад 10 лютага 1993 года