![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне мастацтваў і культуры
Уступіла ў сілу 28 жніўня 2006 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, якія далей называюцца Бакамі,
жадаючы аб'ядноўваць, пашыраць і ўмацоўваць дружалюбныя сувязі і ўзаемаразуменне паміж Бакамі,
усведамляючы пажаданасць садзейнічання ў найбольш магчымай ступені вывучэнню і зразуменню культуры кожнай з краін, інтэлектуальных і творчых дасягненняў, а таксама гісторыі і ладу жыцця праз дружалюбнае супрацоўніцтва паміж сваімі краінамі,