![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб міжнародных пасажырскіх і грузавых аўтамабільных перавозках*
Уступіла ў сілу 25 лютага 2006 года
______________________________
*Ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2005 г. «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб міжнародных пасажырскіх і грузавых аўтамабільных перавозках» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 7, 2/1099).
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Італьянскай Рэспублікі, надалей – Дагаворныя Бакі, у мэтах садзейнічання ва ўзаемных інтарэсах развіццю пасажырскіх і грузавых перавозак паміж абедзвюма дзяржавамі аўтатранспартам, які накіроўваецца з пунктаў прызначэння на тэрыторыях адпаведных дзяржаў, а таксама транзітам праз іх тэрыторыі,