![]() | Официальная правовая информация |
Дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне культуры паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Літоўскай Рэспублікі
Набыў моц 22 лістапада 2001 года
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Літоўскай Рэспублікі, у далейшым названыя «Бакі»,
упэўненыя ў тым, што культурнае супрацоўніцтва садзейнічае ўмацаванню ўзаемаразумення паміж народамі і развіццю добрасуседскіх адносін,
кіруючыся імкненнем развіваць і ўдасканальваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва,