![]() | Официальная правовая информация |
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 чэрвеня 2016 г. № 377-З
Аб ратыфікацыі Пратакола да Пагаднення паміж Урадам Рэспублiкi Беларусь і Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб узаемных бязвiзавых групавых турысцкіх паездках ад 11 студзеня 1993 года
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 25 мая 2016 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 14 чэрвеня 2016 года
Ратыфікаваць Пратакол да Пагаднення паміж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб узаемных бязвiзавых групавых турысцкіх паездках ад 11 студзеня 1993 года, падпiсаны ў г. Куньміне 14 лістапада 2015 года.