![]() | Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
20 верасня 2013 г. № 359
Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:
1.1. вуліцы ад вуліцы Заснавальнікаў да лініі чыгункі ў аграгарадку Калодзішчы – «вуліца Танкавая» («улица Танковая»);
1.2. праектуемай вуліцы № 11 у мікрараёне Сокал – «вуліца Галавачова» («улица Головачёва»);