![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 1999 г. № 2065
Аб узнагароджанні С.Р.Зарэцкага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу ў органах кіравання, актыўную грамадскую дзейнасць узнагародзіць старшыню Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта Зарэцкага Сцяпана Рыгоравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.