![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 снежня 1999 г. № 1990
Аб выдзяленні пазыкі Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 1999 годзе Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання для калгасаў, саўгасаў і іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў са сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання, прадугледжаных на субсідыі, пазыку ў суме 1 трлн. рублёў на пагашэнне запазычанасці за закуплены маладняк буйной рагатай жывёлы і закупку дадаткова такога маладняку ў гэтым годзе, са зваротам пазычаных сродкаў да 1 студзеня 2003 г. і выплатай 10 працэнтаў гадавых.