![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 снежня 1999 г. № 1918
Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту Міністэрству эканомікі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 1999 годзе Міністэрству эканомікі са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, 23 825 млн. рублёў для Навукова-даследчага эканамічнага інстытута на фінансаванне навуковых даследаванняў і распрацовак, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства эканомікі.