![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 лістапада 1999 г. № 1864
Аб узнагароджанні Р.С.Сарокі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны асабісты ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагародзіць дырэктара Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К.Агінскага Сароку Рыгора Сямёнавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.