![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 кастрычніка 1997 г. № 1324
Аб увекавечанні памяці мастака М.М.Селешчука
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прапанову Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, узгодненую з Міністэрствам культуры, аб устанаўленні мемарыяльнай дошкі мастаку, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Селешчуку Мікалаю Міхайлавічу на будынку сярэдняй школы № 4 горада Брэста, дзе ён вучыўся з 1962 па 1964 год.
2. Прыняць да ведама, што фінансаванне работ па праектаванню і стварэнню мемарыяльнай дошкі М.М.Селешчуку ажыццяўляецца за кошт сродкаў Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў.