![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 сакавіка 1997 г. № 185
Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб умовах размяшчэння Пасольства Расii ў г. Мiнску i Генеральнага консульства Расii ў г. Брэсце
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі, Мінскім гарвыканкомам і Брэсцкім аблвыканкомам, аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб умовах размяшчэння Пасольства Расіі ў г. Мінску і Генеральнага консульства Расіі ў г. Брэсце.