![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 мая 1994 г. № 362
Аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскай арганізацыяй ядзерных даследаванняў аб далейшым развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне фізікі высокіх энергій
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, узгодненую з зацікаўленымі, аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Еўрпейскай арганізацыяй ядзерных даследаванняў аб далейшым развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне фізікі высокіх энергій.