![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 снежня 2024 г. № 891
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё транспартнай галіны Брэсцкай вобласці калектыў філіяла «Аўтамабільны парк № 10 г. Лунінца» адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстаблаўтатранс»;
шматгадовую плённую працу, значныя заслугі ў вытворчасці сучаснай кухоннай тэхнікі з высокімі спажывецкімі якасцямі калектыў вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Гефест-тэхніка»;