![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 лістапада 2024 г. № 873
Аб падрыхтоўцы да правядзення ХХХII Дня беларускага пісьменства ў г. Лідзе Гродзенскай вобласці 7 верасня 2025 г.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Стварыць часовы Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXXII Дня беларускага пісьменства ў г. Лідзе Гродзенскай вобласці 7 верасня 2025 г. у складзе згодна з дадаткам.
2. Нацыянальнаму арганізацыйнаму камітэту, названаму ў пункце 1 дадзенай пастановы, забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне 7 верасня 2025 г. XXXII Дня беларускага пісьменства ў г. Лідзе Гродзенскай вобласці.