![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 кастрычніка 2023 г. № 706
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь Налівайку Сяргея Эдуардавіча, Міністра па падатках і зборах;
шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь Спяшылава Дзмітрыя Аляксеевіча, ваеннаслужачага Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, маёра.