![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 студзеня 2023 г. № 64
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую навукова-даследчую дзейнасць, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у стварэнне і ўкараненне ў вытворчасць сучасных плазменных, індукцыйных, электронна- і іонна-прамянёвых тэхналогій Залескага Віталія Генадзьевіча, дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;