![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 ліпеня 2022 г. № 467
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і інавацыйнае развіццё прадпрыемства адкрытае акцыянернае таварыства «Гранітэкс»;
значны асабісты ўклад у падрыхтоўку і забеспячэнне правядзення на высокім арганізацыйным узроўні мерапрыемстваў Еўразійскага міжурадавага савета, якія адбыліся 20–21 чэрвеня 2022 г. у г. Мінску: