![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 снежня 2020 г. № 729
Аб узнагароджанні І.М.Чакмарова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм і добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў узнагародзіць загадчыка аддзела маёмасных адносін і падтрымкі прадпрымальніцтва ўпраўлення прагнозу і эканамічнага развіцця галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Чакмарова Ігара Мікалаевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.