![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 лістапада 2019 г. № 773
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі Буцько Ірыну Яўгеньеўну, намесніка дырэктара Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі;
шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне высокакваліфікаваных спецыялістаў для сістэмы спажывецкай кааперацыі Лагунову Галіну Мікалаеўну, дырэктара мінскага філіяла ўстановы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі»;