![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 сакавіка 2019 г. № 205
Аб узнагароджанні У.А.Самсановіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагародзіць начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Самсановіча Уладзіміра Аляксеевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.