![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 студзеня 2017 г. № 6
Аб узнагароджанні А.І.Сейбеля Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, дасягненне высокіх паказчыкаў якасці прадукцыі, забеспячэнне стабільнай i эфектыўнай работы прадпрыемства ўзнагародзіць генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельбудматэрыялы» Сейбеля Алега Іванавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.