![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 снежня 2016 г. № 1066
Аб узнагароджанні А.А.Шардакова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагародзіць дацэнта спецыяльнай кафедры дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» Шардакова Андрэя Аркадзьевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.