![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 верасня 2016 г. № 713
Аб узнагароджанні В.А.Байкач Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагародзіць намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю – начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Байкач Вольгу Аляксандраўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.