![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 студзеня 2016 г. № 51
Аб зацвярджэнні рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры
У адпаведнасці з пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2015 г. № 522 «Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзены рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры (далей – рэспубліканскі план).
2. Адказным за каардынацыю работы па выкананні рэспубліканскага плана вызначыць Міністэрства культуры.