![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 кастрычніка 2015 г. № 909
Аб узнагароджанні Д.А.Лукашэнкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыю здаровага ладу жыцця і актыўную дабрачынную дзейнасць узнагародзіць старшыню цэнтральнага савета рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» Лукашэнку Дзмітрыя Аляксандравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.