![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 верасня 2015 г. № 805
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны Крупiнскага Валерыя Мiхайлавiча, генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Будтрэст № 35»;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў галiне архiтэктуры i будаўнiцтва Нiкiцiну Любоў Уладзiмiраўну, начальнiка аддзела ацэнкi нерухомасцi рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства «Рэспублiканскi навукова-тэхнiчны цэнтр па цэнаўтварэннi ў будаўнiцтве»;