![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 красавіка 2014 г. № 308
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб зацвярджэнні Палажэння аб дэмаркацыі дзяржаўнай граніцы паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай і падпісанні дадзенага Пагаднення
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб зацвярджэнні Палажэння аб дэмаркацыі дзяржаўнай граніцы паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай* (далей – Пагадненне) у якасці асновы для правядзення перагавораў.