![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2013 г. № 1022
Аб узнагароджанні У.М.Шымава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, значны асабісты ўклад у вырашэнне дзяржаўна значных задач па ўдасканальванню сістэмы вышэйшай адукацыі ўзнагародзіць Шымава Уладзіміра Мікалаевіча, рэктара ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.