![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 лістапада 2013 г. № 990
Аб адкрыцці Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор
На падставе пункта 8 Палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1996 г. № 247, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адкрыць у 2014 годзе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор.
2. Міністэрству фінансаў ажыццяўляць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор у межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь за рубяжом.