![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 кастрычніка 2013 г. № 942
Аб зацвярджэнні Сумеснай дэкларацыі аб намерах Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Народнай Рэспублікі Бангладэш аб супрацоўніцтве па пытаннях фінансавання кантрактаў на пастаўку беларускіх тавараў (работ, паслуг) шляхам прадастаўлення льготных экспартных крэдытаў
У адпаведнасцi з артыкулам 21 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць Сумесную дэкларацыю аб намерах Урада Рэспублiкi Беларусь i Урада Народнай Рэспублiкi Бангладэш аб супрацоўнiцтве па пытаннях фiнансавання кантрактаў на пастаўку беларускiх тавараў (работ, паслуг) шляхам прадастаўлення льготных экспартных крэдытаў, падпiсаную ў г. Мiнску 9 лiпеня 2013 года.