![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 жніўня 2012 г. № 771
Аб узнагароджанні С.М.Мартынава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё міжнароднага палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва, умацаванне аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне ўзнагародзіць Міністра замежных спраў Мартынава Сяргея Мікалаевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.