![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 сакавіка 2012 г. № 209
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё чыгуначнага транспарту, укараненне перадавога вопыту і новых тэхналогій Аўраменка Ірыну Віктараўну, намесніка начальніка транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;