Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 25.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 сакавіка 2011 г. № 256

Аб Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур

Изменения и дополнения:

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 мая 2012 г. № 448 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 57, 5/35701);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 августа 2013 г. № 751 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 29.08.2013, 5/37724);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 января 2015 г. № 13 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 20.01.2015, 5/40011);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 апреля 2017 г. № 286 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 28.04.2017, 5/43608);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 марта 2018 г. № 197 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 20.03.2018, 5/44923);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 октября 2018 г. № 782 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 03.11.2018, 5/45762);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 октября 2019 г. № 679 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 08.10.2019, 5/47144);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 июня 2020 г. № 330 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 06.06.2020, 5/48115);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 апреля 2021 г. № 216 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 15.04.2021, 5/48975);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 1 сентября 2021 г. № 507 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 03.09.2021, 5/49402);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 марта 2022 г. № 181 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 01.04.2022, 5/50071);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 мая 2023 г. № 307 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 18.05.2023, 5/51669);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 марта 2024 г. № 163 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 13.03.2024, 5/52884);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 июля 2024 г. № 549 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 03.08.2024, 5/53736)

 

У мэтах развіцця міжнацыянальнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь, адраджэння, захавання і фарміравання культурных традыцый нацыянальных супольнасцей Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесці з мая 2011 г. па чэрвень 2012 г. ІX Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.

2. Зацвердзіць Палажэнне аб Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур (прыкладаецца).

21. Вызначыць склад пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур згодна з дадаткам.

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь

М.Мясніковіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь

02.03.2011 № 256

ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур

1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца агульны парадак арганізацыі і правядзення Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур (далей – фестываль).

2. Рашэнне аб арганізацыі фестывалю і тэрмінах яго правядзення прымаецца Міністэрствам культуры па ўзгадненню з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3. Мэтай фестывалю з’яўляецца яднанне народа Рэспублiкi Беларусь, развiццё мiжнацыянальнага сяброўства, адраджэнне культурных традыцый нацыянальных супольнасцей, адлюстраванне культурнай разнастайнасцi беларускага грамадства.

4. Фестываль арганiзуецца Мiнiстэрствам культуры, Упаўнаважаным па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей, Мiнiстэрствам адукацыi, Мiнiстэрствам iнфармацыi, дзяржаўнай установай «Рэспублiканскi цэнтр нацыянальных культур», аблвыканкамамi, Мiнскiм i Гродзенскiм гарвыканкамамi.

Каардынацыю работы па арганiзацыi падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляе Мiнiстэрства культуры.

5. Фестываль праводзiцца на працягу двух гадоў i ўключае мерапрыемствы грамадскiх аб’яднанняў грамадзян, якiя адносяць сябе да нацыянальных меншасцей (далей – нацыянальныя грамадскiя аб’яднаннi).

6. Фестываль праводзіцца ў некалькі тураў (раённыя, гарадскія, абласныя і мінскі гарадскі), а таксама ўключае заключныя мерапрыемствы.

7. У фестывалі прымаюць удзел непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці, асобныя выканаўцы (далей – калектывы і выканаўцы) нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі, якія з’яўляюцца носьбітамі нацыянальнай культуры і належаць да пэўнай этнічнай групы, народныя майстры, арганізацыі грамадскага харчавання з нацыянальнымі кухнямі, а таксама бібліятэкі з фондамі дакументаў розных народаў, выдавецкія арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі. Прадстаўнікі нацыянальных аб’яднанняў арганізуюць работу нацыянальных падворкаў з дэманстрацыяй традыцыйных абрадаў і гульняў, выставак, друкаваных выданняў і нацыянальнай кухні.

У якасцi гасцей у мерапрыемствах адкрыцця i закрыцця фестывалю могуць прымаць удзел прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi i выканаўцы з Рэспублiкi Беларусь i этнiчнай радзiмы ўдзельнiкаў нацыянальных грамадскiх аб’яднанняў.

8. Для ажыццяўлення кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю ствараецца пастаянна дзеючы арганiзацыйны камiтэт (далей – аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб’яднанняў, іншых зацікаўленых арганізацый, што ўдзельнічаюць у правядзенні фестывалю.

Склад аргкамітэта вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

9. Аргкамітэт:

фармiруе і зацвярджае склад рэспублiканскага журы, рэжысёрска-пастановачнай групы i дырэкцыi фестывалю;

разглядае і зацвярджае спіс удзельнікаў фестывалю;

зацвярджае фестывальную сімволіку, іншую яго атрыбутыку;

разглядае пытанні фінансавання фестывалю;

вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць пры падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю.

10. Аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам ствараюць рабочыя групы, якiя па ўзгадненню з Міністэрствам культуры вызначаюць парадак i тэрмiны правядзення раённых, гарадскіх, абласных і мінскага гарадскога тураў фестывалю, аказваюць практычную дапамогу ўдзельнiкам фестывалю ў рэалiзацыi запланаваных мерапрыемстваў.

11. Адкрыццё фестывалю адбываецца ў г. Мiнску.

Раённыя і гарадскiя туры праводзяцца ў мэтах адбору лепшых удзельнiкаў на абласныя i мiнскi гарадскi туры.

Пад час абласных і мінскага гарадскога тураў фестывалю рэспубліканскім журы ажыццяўляецца адбор калектываў і выканаўцаў для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах фестывалю.

У мэтах ідэнтыфікацыі прыналежнасці да той ці іншай нацыянальнай культуры для ўдзелу ў абласных і мінскім гарадскім турах фестывалю могуць запрашацца старшыні (альбо іх намеснікі) адпаведных нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў (пры іх наяўнасці).

12. Заключныя мерапрыемствы фестывалю праводзяцца Міністэрствам культуры, дырэкцыяй фестывалю, Гродзенскім аблвыканкамам і Гродзенскім гарвыканкамам, дзяржаўнай установай культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» у г. Гродне.

13. Склад рэжысёрска-пастановачнай групы, сцэнарыі цырымоній адкрыцця і закрыцця фестывалю зацвярджае Міністэрства культуры.

14. Асноўнымі крытэрыямі ў вызначэнні калектываў і выканаўцаў для прадстаўлення іх да ўзнагароджання дыпломам лаўрэата фестывалю з’яўляюцца:

дакладная перадача заяўленай нацыянальнасці, яе культуры і традыцый;

адметнае ўвасабленне нацыянальнага каларыту супольнасці;

выканальніцкае майстэрства;

высокамастацкае афармленне мерапрыемстваў фестывалю, сцэнічных пляцовак і нацыянальных падворкаў.

Рэспубліканскае журы можа вызначаць асобныя тэматычныя намінацыі і адпаведнае ўзнагароджанне пераможцаў у гэтых намінацыях.

15. Мiнiстэрства культуры вызначае сярод удзельнiкаў фестывалю калектывы і выканаўцаў, дзеячаў культуры i мастацтва, якiя паказалi высокае выканальнiцкае майстэрства на мерапрыемствах фестывалю, для прадстаўлення iх да розных вiдаў заахвочвання i арганiзуе iх узнагароджанне.

16. Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей з’яўляецца заснавальнікам спецыяльных прызоў, арганiзуе ўзнагароджанне гэтымi прызамi i каштоўнымi падарункамi ўдзельнiкаў i арганiзатараў мерапрыемстваў фестывалю за эфектыўную дапамогу ў ажыццяўленнi статутнай дзейнасцi нацыянальных грамадскiх аб’яднанняў, значны ўклад у справу захавання мiжнацыянальнай згоды ў Рэспублiцы Беларусь.

17. Міністэрства адукацыі вызначае ўстановы адукацыі, якія садзейнічалі развіццю і рэалізацыі творчых здольнасцей (магчымасцей) калектываў і выканаўцаў устаноў адукацыі, што з’яўляюцца носьбітамі нацыянальнай культуры і належаць да пэўнай этнічнай групы, фарміраванню культурных традыцый нацыянальных супольнасцей, арганізуе іх узнагароджанне на заключных мерапрыемствах фестывалю.

18. Мiнiстэрства iнфармацыi вызначае i ўзнагароджвае лепшыя выданнi нацыянальных грамадскiх аб’яднанняў i iх аўтараў на заключных мерапрыемствах фестывалю.

19. Аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам самастойна вызначаюць формы заахвочвання ўдзельнiкаў раённых, гарадскiх, абласных i мiнскага гарадскога тураў фестывалю i прымаюць рашэннi па iх узнагароджанню.

20. Падзякай арганiзатараў фестывалю адзначаюцца прадстаўнiкi дзяржаўных органаў i арганiзацый, якiя ўнеслi значны ўклад у рэалiзацыю мерапрыемстваў фестывалю i забяспечылi падтрымку iх удзельнiкаў.

21. Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам забяспечваюць публікацыю матэрыялаў аб мерапрыемствах фестывалю ў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродках масавай інфармацыі на ўсіх этапах яго правядзення.

22. Фiнансаванне на правядзенне раённых, гарадскiх, абласных і мiнскага гарадскога тураў фестывалю, а таксама транспартнае забеспячэнне творчых дэлегацый у мэтах іх удзелу ў мерапрыемствах фестывалю, уключаючы заключныя мерапрыемствы ў г. Гродне, ажыццяўляецца за кошт сродкаў аблвыканкамаў, раённых i гарадскiх выканкамаў, нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i iншых арганiзацый, якiя ўдзельнiчаюць у фестывалi.

23. Аплата расходаў, звязаных з правядзеннем цырымоніі адкрыцця фестывалю ў г. Мінску, арганізацыяй забеспячэння выездаў і работы рэспубліканскага журы на абласных і мінскім гарадскім турах фестывалю, арганізацыяй і правядзеннем заключных мерапрыемстваў фестывалю, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

24. Нацыянальныя грамадскiя аб’яднаннi на добраахвотнай аснове могуць аказваць арганiзацыйна-метадычную, фiнансавую i iншую дапамогу ўдзельнiкам фестывалю па рэалiзацыi яго мерапрыемстваў, прымаць удзел у распрацоўцы канцэпцыi праграмы фестывалю i аздаблення нацыянальных падворкаў.

 

 

Дадатак

да пастановы
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
02.03.2011 № 256
(у рэдакцыі пастановы
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
01.09.2021 № 507)

СКЛАД
пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

Петрышэнка
Ігар Віктаравіч

Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (старшыня арганізацыйнага камітэта)

Каранік
Уладзімір Сцяпанавіч

старшыня Гродзенскага аблвыканкама (намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта)

Маркевіч
Анатолій Мечыслававіч

Міністр культуры (намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта)

Амбразевіч
Юрый Георгіевіч

намеснік Міністра замежных спраў

Андрэйчык
Алег Яўстаф’евіч

намеснік Міністра спорту і турызму

Асенка
Аляксандр Аляксандравіч

генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства «Сталічнае тэлебачанне»

Горбіч
Юрый Леанідавіч

першы намеснік Міністра аховы здароўя

Егіазаран
Георгій Анушаванавіч

старшыня кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей

Карповіч
Ірына Уладзіміраўна

начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры

Клімовіч
Алена Віктараўна

начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама

Лук’янаў
Аляксандр Сяргеевіч

першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Маркаў
Марат Сяргеевіч

Міністр інфармацыі

Мірончык
Сяргей Сяргеевіч

намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік ўпраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў

Печань
Алена Мікалаеўна

намеснік Міністра фінансаў

Пранюк
Віктар Францавіч

намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама

Пяткевіч
Іосіф Еўстаф’евіч

начальнік упраўлення адукацыі і сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Пятруцкая
Кацярына Аляксандраўна

намеснік Міністра адукацыі

Румак
Аляксандр Аляксеевіч

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей

Ткач
Павел Мікалаевіч

першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі

Хмель
Андрэй Валер’евіч

старшыня Гродзенскага гарвыканкама

Якабсон
Вольга Вітальеўна

дырэктар дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур»

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.