![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 верасня 2010 г. № 1268
Аб узнагароджанні Д.П.Высоцкага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё банкаўскай справы ўзнагародзіць начальніка філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк» – Гомельскае абласное ўпраўленне Высоцкага Дзмітрыя Пятровіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.